Мінск спыніўся ў дзевяцібальных заторах

Мінск спыніўся ў дзевяцібальных заторах

Рух аўтатранспарту ў Мінску ўскладнены ўвечары 23 кастрычніка. Сталічныя вуліцы стаяць у дзевяцібальных заторах. Як адзначае БЕЛТА, яны фіксуюцца ў цэнтры горада, на некаторых участках МКАД, на Лагойскім тракце, вуліцах Кіжаватава, Сурганава, Аранскай. 

Прадпрыемства "Мінсктранс" паведамляе, што з 18.43 на вуліцы Клары Цэткін, 2 у напрамку плошчы Багушэвіча адбылося ДТЗ, таму спынены рух тралейбусаў маршрутаў № 4, 7, 29, 36, 37, 44, 46, 58. Маршруты № 4, 7, 44, 58 пусцілі ў аб'езд па вуліцах Раманаўская Слабада, Няміга, Клары Цэткін. Маршрут № 36 з боку Серабранкі ідзе па вуліцах Магілёўскай, Талстога, Маскоўскай, Чыгуначнай, Алібегава, а маршруты № 29, 37, 46 — да праспекта Жукава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі