Мінскае “Дынама” атрымала першую перамогу пад кіраўніцтвам Андрыеўскага
Мінскае “Дынама” разграміла на выездзе “Дынама” з Масквы — 5:1. Гэта першая перамога “зуброў” пад кіраўніцтвам новага трэнера Аляксандра Андрыеўскага. Мінчукі закінулі тры шайбы яшчэ ў першым перыядзе.
На 7-й хвіліне лік адкрыў Ханес Хювенен, пазней вызначыўся Ёнас Андэрсан. На апошніх секундах масквічоў зноў засмуціў Хювенен.
У другой чвэрці Яраслаў Чупрыс і Джэф Плат давялі лік да ганебнага — 5:0. На гэта масквічы адказалі толькі адной шайбай. У трэцім перыядзе лік не змяніўся.