Мінскае "Дынама" можа паўдзельнічаць у хакейным турніры "Кубак Шпэнглера"
Мінскае "Дынама" можа прыняць удзел у "Кубку Шпэнглера" — найстарэйшым у свеце міжнародным хакейным турніры. Ён штогод праводзіцца ў швейцарскім горадзе Давосе ў прамежку паміж каталіцкімі Калядамі і Новым годам. Як паведамляе БЕЛТА, 29 красавіка адбыліся папярэднія перамовы з прэзідэнтам аргкамітэта "Кубка Шпэнглера" Фредзі Паргетцы. На іх абмяркоўвалася магчымасць выступу мінскага клуба ў прэстыжным турніры. Канчатковае рашэнне будзе прынята пасля завяршэння чэмпіянату свету, калі адбудуцца перамовы з усімі патэнцыйнымі ўдзельнікамі.
У турніры традыцыйна прымае ўдзел мясцовая каманда "Давос", зборная Канады, а таксама, як правіла, пераможца папярэдняга турніру. У снежні 2008-га ім стала маскоўскае "Дынама". Астатнія клубы запрашаюцца арганізатарамі. У апошнія гады імі найчасцей станавіліся клубы з Чэхіі і Нямеччыны. У будучым турніры, акрамя мінскага "Дынама", не выключаны выступ каманды са Скандынавіі.
"Кубак Шпэнглера" упершыню адбыўся ў 1923 годзе і праходзіў з тых часоў ужо 82 разы. За ўсю гісторыю "Кубак Шпэнглера" не праводзіўся толькі чатыры разы — у 1939, 1940, 1949 і 1956 гадах.