Мінскае "Дынама" сенсацыйна выйграла ў "Фіярэнціны" — 2:1 (відэа)

11 снежня ў Фларэнцыі футбалісты мінскага "Дынама" сустракаліся з мясцовай "Фіярэнцінай". Гэта быў заключны матч групавога этапу Лігі Еўропы для мінчукоў.

Гульня нечакана скончылася сенсацыйнай перамогай дынамаўцаў — 2:1. У гасцей галы забілі Канцавы на 40-й хвіліне і Нікаліч на 56-й. Адзіны гол гаспадароў у адказ належыць Марыну на 89-й хвіліне.

У сваёй групе "Дынама" з 4 ачкамі заняло апошняе месца. У 1/16 фіналу Лігі Еўропы выйшлі італьянская "Фіярэнціна" і французскі "Генгам".

Фота — dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі