Мінскае "Дынама" ўмацуецца не толькі фінскімі хакеістамі, але і шведскім

Форвард "Кярпята" і зборнай Швецыі Юнас Андэрсан блізкі да пераходу ў мінскае "Дынама", якое выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе.  Як паведамляе "Прессбол", пакуль дасягнутая толькі вусная дамоўленасць паміж хакеістам і клубам.

Нагадаем, з "Дынама" падпісаў кантракт 33-гадовы нападаючы хакейнай зборнай Фінляндыі Ханес Хювенен, які ў мінулым сезоне правёў за дынамаўцаў 25 гульняў, закінуў 12 шайбаў і аддаў 8 галявых перадачаў. Таксама ў беларускі клуб перайшоў яшчэ адзін гулец фінскай зборнай — 29-гадовы Міка Ёкела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі