Мінскі баксёр Сяргей Карнееў пабіў аргенцінца на чужой тэрыторыі (відэа)

Двубой Сяргея Карнеева (91 кг) і Факунда Соліса праходзіў у Буэнас-Айрэсе з нагоды турніру WSB.

Ужо ў першым раўндзе беларус зрабіў накдаўн левым па тулаве. Праўда, аргенцінец змог выжыць, дзякуючы сваім нестандартным амплітудным ударам і абдымкам у клінчы. У заключным раўндзе Сяргей Карнееў, раззлаваўшыся на такую манеру, пачаў у літаральным сэнсе скручваць апанента на канвас. Аднак Факунда Соліс здолеў пайсці з рынгу сваімі нагамі а беларус атрымаў чарговую яркую перамогу.

Нагадаем, што Сяргей Карнееў у якасці легіянера выступае за каманду “Украінскія атаманы”.  У той жа час наш баец можа баксіраваць на міжнародных спаборніцтвах у складзе зборнай Беларусі.

“Украінскія атаманы” паспяхова  выступаюць у так званай лізе WSB. Для Сяргея Карнеева гэтыя спаборніцтвы ― найбольш верагодны шанц заваяваць алімпійскую ліцэнзію ў Рыа. Украінцы запрасілі беларуса замест свайго двухразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Усіка.

У першым жа двубоі за “Атаманаў” Сяргея выставілі супраць дзейнага чэмпіёна свету Клементэ Руса (Італія). І наш хлопец трыумфальна перамог.  

Паралельна з боксам Сяргей атрымлівае другую вышэйшую адукацыю ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. 

Фота WSB

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі