Мінскіх школьнікаў са шматдзетных сем’яў пазбавілі бясплатных сняданкаў
Мінскім школьнікам са шматдзетных сем’яў са студзеня перасталі выдаваць бясплатныя сняданкі. У 2015 годзе скончылася дзеянне сацыяльнай праграмы, якая прадугледжвала адпаведную льготу.
Да Новага года вучняў са шматдзетных сем’яў у школе кармілі бясплатным сняданкам і абедам. Цяпер льгота захавалася толькі на абедзеннае меню, а за сняданкі давядзецца даплачваць па 15 тысяч на тыдзень.
Як паведамілі TUT.by у камітэце па адукацыі Мінгарвыканкама, ёсць пэўныя змены ў нарматыўных дакументах, але “пра падтрымку шматдзетных сем’яў ніхто не забыўся. Чыноўнікі абяцаюць, што неўзабаве “ўсё стане на свае месцы”.