Мінскія даішнікі штрафуюць за дзень каля тысячы кіроўцаў

Супрацоўнікі мінскай ДАІ штодня штрафуюць каля тысячы кіроўцаў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар ДАІ сталіцы Жанна Трайно.

“На працягу сутак у Мінску прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху каля тысячы кіроўцаў. Частка з іх на месцы аплачвае штраф па квітанцыі. На астатніх супрацоўнік ДАІ складае адміністрацыйны пратакол і забірае правы да таго часу, пакуль парушальнік не выплаціць штраф”.

Па словах прэс-сакратара, аплачваць штраф на месцы можна, калі сума не перавышае 2 базавыя велічыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі