Мінскія даішнікі зладзілі пагоню за ўгоншчыкам скутара

Мінскія даішнікі зладзілі пагоню за ўгоншчыкам скутара

Каб злавіць 34-гадовага ўгоншчыка скутара, мінскія даішнікі зладзілі пагоню па сталічных вуліцах. Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнікам паступіла заява пра ўгон скутара "Апрылія Скарабеа 50" ад дома №3 па вуліцы Казлова.

Праз некалькі хвілін інспектары ДАІ Савецкага раёна заўважылі названы скутар і пачалі пагоню за ім. Угоншчык заехаў на вуліцу Бялінскага, дзе кінуў скутар на ўзбочыне і паспрабаваў уцячы дварамі. Аднак міліцыянты яго злавілі — і тут выявілася, што ўгоншчык быў нецвярозы. Пры гэтым мужчына спрабаваў пераканаць даішнікаў, што скутар належыць яму.

На ўгоншчыка пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі