Мінскія ўлады не могуць прыняць рашэнне наконт “Сцяны Цоя”
Дагэтуль у Мінгарвыканкаме не ведаюць, якая канкрэтна структурная адзінка павінна вызначаць новае месца для помніка. Згодна з накірункамі дзейнасці Аддзела архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, прапісанымі на сайце сталічных уладаў, усе пытанні адносна усталёўкі, пераносу і дэмантажу ўсіх нерухомых аб’ектаў у сталіцы павінны вырашацца там. Аднак спецыялісты аддзела фактычна развялі рукамі перад Еўрарадыё:
“Замаўлялі гэты дэмантаж у аддзеле капітальнага будаўніцтва Адміністрацыі Цэнтральнага раёна. Туды і звяртайцеся”.
Наступны званок ва Ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёна таксама не даў аніякай інфармацыі. Журналістаў Еўрарадыё папросту папрасілі звярнуцца яшчэ куды-небудзь:
“Мне падаецца, што нашае ўпраўленне не прымае такіх рашэнняў. Гэта можа зрабіць ці то адміністрацыя раёна, ці то непасрэдна Мінгарвыканкам. Аднак не мы, дакладна”.
Аддзел архітэктуры і горадабудаўніцтва Цэнтральнага раёна Мінска наогул не ў курсе сітуацыі са “Сцяной Цоя”. Таму па каментары Еўрарадыё накіравалі да галоўнага інжынера адміністрацыі Цэнтральнага раёна:
“Гэтая сценка перашкаджала падчас правядзення будаўнічых работ па ўзвядзенні гатэльнага комплексу кампаніяй “Прудэнка & Co”. У іх якраз арганізаваны заезд на будоўлю з боку вуліцы Інтэрнацыянальная. Таму і было вырашана дэмантаваць гэтыя два пралёты. А вось месца, дзе будзе ўсталяваная гэтая “Сцяна Цоя”, павінны вызначыць камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама. Зрабіць яны павінны гэта на падставе генеральнага плана забудовы Мінска. Пакуль аніякіх рашэнняў ад іх няма”.
Фактычна, атрымалася нейкае “замкнёнае кола” вакол “Сцяны Цоя”. То бок, сцяну год таму вырашылі перанесці, бо яна замінала пабудаваць гатэль у Мінску. Аднак куды пераносіць — вырашылі вызначыцца пазней. Прайшло больш за год, а “Сцяна Цоя” як стаяла на базе УП “Рэмаўтадор” каля Камсамольскага возера, так і стаіць.
Фота: ruzanna.ucoz.com