Мінспорту дасць 300 млн рублёў аршанскай школе, якая выхавала Аліну Талай

Мінспорту дасць 300 млн рублёў аршанскай школе, якая выхавала Аліну Талай

Міністр спорту Аляксандр Шамко прапанаваў заахвоціць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу, у якой пачынала сваю спартыўную кар'еру бягуха Аліна Талай — прызёрка чэмпіянату свету.

12 снежня група аршанскіх навучэнцаў са сваімі трэнерамі прыедзе ў Мінск, інфармуе прэс-служба спартыўнага ведамства. Яны наведаюць спартыўна-аздараўленчы комплекс "Фрыстайл", сустрэнуцца са сваёй знакамітай зямлячкай, а вечарам іх чакаюць міжнародныя дзіцячыя спаборніцтвы па мастацкай гімнастыцы "BABY CUP — BSB BANK". Акрамя таго, міністр спорту і турызму ўручыць школе сертыфікат на 300 мільёнаў рублёў. Сродкі пойдуць на набыццё спартыўнага інвентару і абсталявання.

Шамко кажа, што гэта толькі пачатак акцыі па заахвочванні дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, што выхавалі атлетаў, якія дамагліся выдатных вынікаў.

Фота: mst.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі