Мінюст адмовіў у рэгістрацыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя"

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", паведамляе Радыё Свабода. Пра прычыны адмовы пакуль нічога невядома. Нагадаем, устаноўчы з'езд БХД прайшоў напрыканцы лютага ў Мінску. Пасля гэтага пачала з'яўляцца інфармацыя пра ціск на актывістаў у рэгіёнах, які здзяйснялі ідэалагічныя аддзелы выканкамаў, супрацоўнікі спецслужбаў і кіраўнікі прадпрыемстваў ды арганізацый, дзе працавалі сябры БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі