Мінздароўя забараніла двум медцэнтрам рабіць ПЛР-тэсты праз недахопы ў іх працы

Недахопы ў працы медцэнтраў маглі прывесці да таго, што тэсты былі недакладнымі / фота БЕЛТА​
Недахопы ў працы медцэнтраў маглі прывесці да таго, што тэсты былі недакладнымі / фота БЕЛТА​

Міністэрства аховы здароўя праверыла якасць выканання ПЛР-тэстаў у лабараторыях краіны летам гэтага года.

Па выніках праверкі ў дзвюх лабараторыях былі выяўленыя "істотныя недахопы ў арганізацыі працы, якія ўплывалі на якасць і дакладнасць тэстаў".   

Кіраўнікі гэтых устаноў атрымалі папярэджанне Мінздароўя аб тым, што праца цэнтраў будзе прыпыненая, калі яны не выправяць сітуацыю. 

Аднак падчас паўторнай праверкі таго, як выконваюцца ПЛР-тэсты, міністэрская камісія зноў выявіла недахопы ў працы дзвюх лабараторый. У выніку іх праца была часова спыненая.

Мінздароўя не дае назваў лабараторый ў афіцыйным каментары.

Як стала вядома Еўрарадыё, прыватныя медцэнтры Synevo, Gravita і "Аква-Мінск" з 17 верасня спыняюць прыём ПЛР-тэстаў на аналіз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі