Мірны і Хей прайгралі стартавы матч выніковага турніру АТП у Лондане
У выніковым турніры АТП у Лондане беларус Максім Мірны і філіпінец Трыт Хей прайгралі ўжо на старце.
Беларуска-філіпінскі дуэт, як перадае БелаПАН, з лікам 4:6, 5:7 прайграў брытанска-бразільскай пары Джэймі Марэй / Бруна Суарэш.
Мірнага і Хея чакаюць наперадзе сустрэчы з харвацка-бразільскім тандэмам Іван Додзіг / Марсела Мела, а таксама з амерыканскімі братамі-блізнятамі Бобам і Майкам Браянамі. Дарэчы, у першым туры Додзіг і Мела прайгралі Браянам — 6:7 (3:7), 0:6.
Дзве лепшыя пары групы выходзяць у паўфінал.