Мітрапаліт Філарэт трапіў у лік кандыдатаў на пасаду патрыярха

У Маскве на Архіерэйскім саборы РПЦ агучаныя вынікі галасавання па кандыдатурах, якія былі вылучаныя на маскоўскі патрыяршы прастол. У бюлетэнях былі пазначаныя імёны 145 іерархаў. У выніку, кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Філарэт трапіў у лік кандыдатаў на пасаду патрыярха. За яго былі пададзеныя 16 галасоў.
Найбольш (97 галасоў) атрымаў мітрапаліт Смаленскі і Калініградскі Кірыл - 97, за мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента падалі 32 галасы.

Адзначым, што агулам прагаласалі 198 чалавек, адзін бюлетэнь быў прызнаны несапраўдным.

Імя новага патрыярха назаве Памесны сабор РПЦ, які адбудзецца 27-29 студзеня. РИА "Новости" адзначае, што сабор мае права ўнесці на разгляд свае кандыдатуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі