Мітрапаліт Кандрусевіч: рэкамендуем вернікам анлайн-трансляцыі на Вялікдзень

Мітрапаліт Кандрусевіч: рэкамендуем вернікам анлайн-трансляцыі на Вялікдзень

З велікодных набажэнстваў будуць ладзіцца анлайн-трансляцыі, у якіх вернікі змогуць удзельнічаць на адлегласці. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 красавіка паведаміў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Самі набажэнствы, па словах мітрапаліта, ксяндзы раяць не наведваць, але не могуць забараніць вернікам збірацца.

"Калі чалавек прыходзіць у касцёл, ён павінен адказна ставіцца да гэтага, каб не парушыць пяты запавет — не забі, бо чалавек можа быць пераносчыкам інфекцыі", — патлумачыў Кандрусевіч.

Паводле звестак Мінздароўя на 6 красавіка, у Беларусі зарэгістравана 700 выпадкаў каранавіруса. 13 пацыентаў памёрлі. 

Сёлета католікі святкуюць Вялікдзень 12 красавіка. На Пальмовую нядзелю, 5 красавіка, у беларускіх касцёлах было шматлюдна. Многія ксяндзы спраўлялі службу на вуліцы, каб вернікі маглі трымаць адлегласць паміж сабой. 

Таксама Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што Будслаўскі фэст, прызначаны на 3-4 ліпеня, пакуль што не адмяняецца. А вось сустрэча каталіцкай моладзі, якая мусіла прайсці ў Маладзечне 1-3 траўня, пераносіцца. 

Мітрапаліт Кандрусевіч: рэкамендуем вернікам анлайн-трансляцыі на Вялікдзень
Тадэвуш Кандрусевіч на прэс-канферэнцыі 7 красавіка / Еўрарадыё

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі