Мітрапаліт Павел не адмаўляецца ад планаў вывучыць беларускую мову

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі не адмаўляецца ад планаў вывучыць беларускую мову. Пра гэта кіраўнік БПЦ паведаміў журналістам 16 снежня.

"Калі я сюды прыехаў, то адразу запасся кнігамі і падручнікамі. Думаў: усё, цяпер буду вучыць. І ў мяне не прапала гэта жаданне, але ёсць вялікая спакуса. Усе гавораць па-руску. І думаеш: пазней, потым ..." — перадае БЕЛТА словы мітрапаліта. Ён кажа, што раней служыў у іншых краінах, дзе вымушаны быў вывучыць англійскую мову, бо трапіў у цалкам англамоўнае асяроддзе.

Мітрапаліт Павел дадаў, што ўжо вельмі добра разумее беларускую, але пакуль што яму цяжка самому гаварыць па-беларуску. Разам з тым ён адзначыў добрую рэакцыю людзей, з якімі размаўляеш па-беларуску.

Разам з тым кіраўнік БПЦ адзначыў, што мова можа як аб'ядноўваць людзей, так і раз'ядноўваць. Як прыклад ён назваў Украіну. Па яго словах, там мова стала фактарам падзелу. Па словах мітрапаліта, напрыклад, у ЗША ўжываюцца дзве мовы — іспанская і англійская, а ў Швейцарыі і ўвогуле чатыры.

Фота — drevo-info.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі