Модзі стане прэм'ер-міністрам Індыі ў трэці раз

Нарэндра Модзі

Нарэндра Модзі / EPA-EFE

Нарэндра Модзі стане прэм'ер-міністрам Індыі ў трэці раз. Яго партыя страціла абсалютную большасць у парламенце, але ўтрымліваецца ва ўладзе дзякуючы саюзнікам па кааліцыі "Нацыянальна-дэмакратычны альянс".

Паводле афіцыйных звестак, Модзі і яго саюзнікі атрымліваюць 285 месцаў у ніжняй палаце пры неабходнай большасці ў 272 мандаты. "Сённяшняя перамога — гэта перамога самай вялікай дэмакратыі ў свеце", — заявіў 73-гадовы Нарэндра Модзі. Пад лозунгам "ратунку дэмакратыі" ішоў на выбары апазіцыйны "Індыйскі нацыянальны кангрэс", які стварыў шырокую кааліцыю. Яна набрала крыху больш за 230 мандатаў.

Перад выбарамі Модзі абяцаў сваім прыхільнікам "супербольшасць" у 400 мандатаў і абяцанне не выканаў. Дагэтуль яго партыя самастойна кіравала краінай на працягу дзесяцігоддзя.

Нягледзячы на адносную няўдачу, Нарэндра Модзі збіраецца выканаць сваё галоўнае перадвыбарчае абяцанне — ператварыць індыйскую эканоміку ў трэцюю па аб'ёме ВУП (цяпер Індыя займае 5-ы радок у рэйтынгу), паведамляе euronews.com.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі