Моладзь атрымае асобную праграму ва Усходнім партнёрстве

Як інфармуе ИТАР-ТАСС, у двухдзённай устаноўчай канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 60 дэлегатаў з краін Усходняга партнёрства.



У дзень адкрыцця канферэнцыі яе ўдзельнікаў віталі міністр па справах моладзі і спорту Украіны Равіль Сафіулін і дырэктар дэпартамента ЕС Міністэрства замежных спраў Украіны Усевалад Чанцоў.



У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі ўрадаў краін Усходняга партнёрства, статыстычных і навукова-даследчых устаноў, а таксама НВА, занятых працай з моладдзю.



Галоўны офіс Праграмы будзе ў Кіеве. Мэтай называецца дапамога ў распрацоўцы моладзевай палітыкі ў краінах Усходняга партнёрства як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўнях. Дзейнасць праекта будзе ўключаць правядзенне навучальных семінараў, стажыровак, публікацыя, збор і распаўсюд інфармацыі, накіраванай на асноўных суб'ектаў моладзевай палітыкі як ва ўрадах, так і ў грамадзянскай супольнасці.



Фота — EPA/ИТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі