"Мост" для закаханых
Дашлі самае рамантычнае фота, зробленае на мосце, і атрымай запрашальнік на 2 асобы на буйнейшы беларускі рок-фэст лета!
Пакуль парыжскія масты абвальваюцца пад вагой замочкаў закаханых, а аўтар аднаго з самых чаканых хітоў сёлетняга “Маста” "Love Me Again" Джон Н'юман святкуе 24-ты дзень нараджэння, Еўрарадыё і арганізатары фестывалю “Мост”, канцэртнае агенцтва “Атам Інтэртэйнмэнт”, даюць самай прыгожай закаханай пары шанец трапіць на галоўны беларускі рок-фэст лета бясплатна.
Каб стаць прэтэндэнтам на жаданы запрашальнік на 2 асобы на першы дзень фэста, трэба даслаць на конкурс вашу самую рамантычную фотку, зробленую на мосце. Дарэчы, залічваюцца не толькі фоткі з сапраўдных мастоў, але і лукі з мінулагодняга фестывалю “Мост”. Здымкі можна дадаваць у конкурсны альбом на vk.com ці дасылаць на пошту [email protected] (тады мы самі дададзім іх у альбом).
Увага! Дзеля перамогі ў конкурсе трэба назбіраць як мага больш каментарыяў з тэкстам “+1” ці падобным па сэнсе (вядома, ад розных людзей) пад фоткай у конкурсным альбоме. Калі ты больш вольна адчуваеш сябе ў сацыяльнай сетцы Facebook, адмыслова для цябе ў ёй будзе створаны альтэрнатыўны конкурсны альбом, а вынікі галасавання па абедзвюх сацыяльных сетках будуць сумавацца.
Вынікі падвядзём на сайце Euroradio.fm у пятніцу, 27 чэрвеня.