МУС расказала, як беларусы дапамагаюць Расіі купляць абутак пад санкцыямі

Склад з абуткам / з паведамлення МУС
Склад з абуткам / з паведамлення МУС

Беларускае прадпрыемства закупіла ў Еўропе партыю дарагога абутку для перапродажу расійскай фірме. Пра гэта распавялі ў МУС, паколькі расійскі бок скраў тавар не заплаціўшы.

У Мінск за таварам прыехаў прадстаўнік заказчыка, 39-гадовы пецябруржац. Пасля пагрузкі высветлілася, што пакупнік не аплаціў папярэднія пастаўкі амаль на 68 тысяч рублёў. Дзве фуры было вырашана не выпускаць са склада да пагашэння доўгу, альбо разгрузіць.

З дапамогай супрацоўніцы беларускай кампаніі расіяніну ўдалося вывезці тавар без аплаты. На іх заведзеныя крымінальныя справы за махлярства.

З гэтай гісторыі мы даведаліся, што Беларусь застаецца астраўком для абыходу антырасійскіх санкцый. Верагодна, з-за праблем з разлікамі, лагістыкай і адмовамі працаваць з Расіяй, Беларусь — адна з нешматлікіх магчымасцяў для суседзяў купіць еўрапейскі абутак. А прэс-служба МУС вырашыла нават не хаваць, што беларусы займаюцца перапродажам "варожых" тавараў у Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі