Мужчына спрабаваў адбіць у сілавікоў пратэстоўца — атрымаў чатыры гады калоніі

Акцыі пратэсту і салідарнасці ў Мінску 14 ліпеня / tut.by
Акцыі пратэсту і салідарнасці ў Мінску 14 ліпеня / tut.by

Чатыры гады калоніі прысудзілі мінчуку за тое, што адбіваў пратэстоўца ад затрымання 14 ліпеня. 24 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска асудзіў 29-гадовага Іллю Фрэня, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Яго абвінавацілі ў гвалце ў дачыненні да двух супрацоўнікаў АМАПа 14 ліпеня на плошчы Перамогі — ён адбіваў пратэстоўца ў сілавікоў. Ілля прызнаў віну часткова, бо шмат чаго не памятае з-за таго, што быў "на адрэналіне". 

Суддзя Лілія Цяліца асудзіла мужчыну на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі прасіў пракурор. Іллю Фрэня арыштавалі ў зале суда.

14 ліпеня каля плошчы Перамогі, дзе праходзіла масавая акцыя салідарнасці, Ілля ўбачыў, як супрацоўнік АМАПа паваліў на зямлю невядомага хлопца, пачаў яго збіваць. 

Абвінавачаны вырашыў дапамагчы хлопцу, які ляжаў на зямлі, і спачатку ўдарыў нагой Астапука па ягадзіцах, пасля чаго супрацоўнік АМАПа ўпаў і праехаўся на калене. Затым Ілля Фрэнь ударыў Самалётава два разы ў вобласць галавы і два разы ў грудзі.

Пасля інцыдэнту Ілля Фрэнь уцёк, але праз некаторы час яго затрымалі: з 29 ліпеня па 8 жніўня ён утрымліваўся пад вартай.

На судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў часткова: прызнаў, што сапраўды ім былі нанесеныя цялесныя пашкоджанні супрацоўнікам АМАПа, але куды і якім чынам ён дакладна не памятае, паколькі знаходзіўся пад уздзеяннем "адрэналіну". У зробленым раскайваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі