Мужчыну аштрафавалі за тое, што "палохаў" наркаманаў свастыкай
У расійскім горадзе Ульянаўск суд аштрафаваў мясцовага жыхара за тое, што "палохаў" наркаманаў свастыкай. Ён іх маляваў фламастарам у пад'ездзе свайго дома. Мужчына лічыў, што наркаманы не будуць заходзіць, паколькі вядомы факт, што іх б'юць скінхеды.
Аднак суд такога апраўдання ў разлік не прыняў. Маляванне свастык было кваліфікаванае як публічная дэманстрацыя нацысцкай сімволікі. "Мастак" мусіць заплаціць 1000 расійскіх рублёў штрафу (каля 16 долараў), інфармуе сайт meduza.io.
Фота: ria.ru