МВФ гатовы даць Украіне новы крэдыт

Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард абвясціла пра гатовасць выдаць Украіне крэдыт у памеры 17,5 мільярда долараў або 15,5 мільярда еўра. Адпаведнай дамоўленасці місія МВФ дасягнула ў часе працы ў Кіеве з украінскім урадам. Была прынятая новая праграма эканамічных рэформаў, разлічаная на чатыры гады.

Паводле Крысцін Лагард, яна мае намер прапанаваць новую праграму супрацоўніцтва па Украіне на зацвярджэнне Савету кіруючых МВФ. У фондзе настойліва рэкамендуюць Украіне ажыццяўляць глыбокія эканамічныя рэформы і дамагацца павышэння стандартаў жыцця насельніцтва краіны.

Як адзначае кіраўнік МВФ, гэта амбіцыёзная праграма, і яна не пазбаўленая рызыкі. Але ў той жа час яна лічыць праграму рэалістычнай. Яе рэалізацыя можа стаць паваротным момантам для Украіны, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі