Мяцеліца і прахалода: наступны тыдзень у Беларусі будзе па-сапраўднаму зімовым
Наступны тыдзень у Беларусі будзе снежным / pixabay
Халаднаватае надвор'е ўсталюецца ў Беларусі на наступным тыдні. Мяркуючы па прагнозах сіноптыкаў, снежань пачнецца з сапраўднай зімы.
Практычна ўвесь тыдзень па большай частцы краіны будзе ісці снег, чакаюцца і завеі.
Па начах у сярэднім чакаецца -7...-4 градусы, днём — ад -3 да + 2 градусаў цяпла. Праўда, да наступных выхадных стане крыху цяплей: у нядзелю 6 снежня чакаюцца плюсавыя тэмпературы.
Калі верыць доўгатэрміноваму прагнозу надвор'я, снежань у Беларусі выдасца "мяккім". Моцных замаразкаў не чакаецца, як і вялікай колькасці ападкаў.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.