МЗС адмаўляецца каментаваць, хто ад Беларусі паедзе на саміт у Прагу

На Саміт “Усходняга партнёрства”, які пройдзе ў Празе 7 траўня, запрошана і Беларусь. Аднак хто ад нашай краіны возьме ўдзел у саміце, пакуль невядома.
Як Еўрарадыё стала вядома раней, запрашэнне будзе дасланае на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Аднак паехаць у Прагу можа таксама альбо прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі, альбо міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. У Міністэрстве замежных спраў адмаўляюцца гэта каментаваць. Гаворыць супрацоўнік прэс-цэнтра Мікалай Пазняк.

Мікалай Пазняк: “Вы ведаеце, я да прэс-сакратара давёў вашу просьбу. У прынцыпе вы не адны пыталіся. Сказана было так, што пакуль мы не будзем каментаваць гэта пытанне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі