МЗС Беларусі пра польскі гуманітарны канвой на мяжы: мультымедыя-прадстаўленне
МЗС Беларусі выказалася пра ініцыятыву Польшчы адправіць гуманітарны канвой да ўцекачоў, якія з 18 жніўня застаюцца на беларуска-польскай мяжы. Прэс-сакратар беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоль Глаз назваў канвой "мультымедыя-прадстаўленнем".
На яго думку, калі б Польшча сапраўды хацела дапамагчы ўцекачам, яна б забяспечыла іх усім неабходным яшчэ на сваёй тэрыторыі. З каментара Глаза застаецца незразумелым, ці прапусцяць у Беларусь фуру з палаткамі, ложкамі, спальнымі мяхамі, коўдрамі і сродкамі асабістай гігіены для ўцекачоў.
Юрыдычна ўцекачы знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, але беларускія памежнікі не пускаюць іх у краіну. А польскія памежнікі, у сваю чаргу, не прапускаюць іх у Польшчу.
МЗС Польшчы накіраваў ноту беларускім калегам і паведаміў, што жадае перадаць гуманітарную дапамогу. Машына з ёю ўжо на мяжы.
Толькі ў жніўні ў Польшчу з Беларусі прыйшлі амаль 2 тысячы мігрантаў. Большасць з іх (1175 чалавек) адправілі назад, іншых затрымалі і змясцілі ў закрытыя цэнтры. Паток мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Польшчу, павялічыўся, калі літоўскія і латвійскія памежнікі сталі адпраўляць іх назад, у Беларусь, адкуль яны прыходзяць
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.