На 20% узрасла колькасць беларусаў, якія едуць на працу за мяжу
Колькасць грамадзянаў Беларусі, якія выязджаюць на часовую працу за мяжу пры дапамозе мінскіх фірмаў, сёлета павялічылася амаль на 20%. Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, за студзень-верасень гэткім чынам з’ехалі 2 987 чалавек, паведамляе БелаПАН. Жыхары Беларусі выязджалі ў дзевяць краінаў — Бахрэйн, Нямеччыну, Латвію, Лівію, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Польшчу, Расію, ЗША і Чэхію. Найбольш папулярнымі былі Расія і ЗША.
68% ад агульнай колькасці асобаў, што паехалі працаваць за мяжу, склалі маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 24 год — збольшага гэта ўдзельнікі моладзевых і студэнцкіх праграмаў. У большасці выпадкаў беларусы едуць на сезонную працу, на 1-3 месяцы.
У сваю чаргу ў Беларусь на працу прыехала 1 858 чалавек і ў параўнанні з 2009 годам іх стала на траціну меней. Пераважна гэта грамадзяне Турцыі, Украіны, Літвы і В’етнама.