На 8 сутак асудзілі намесніка старшыні Федэрацыі воднага пола

На 8 сутак асудзілі намесніка старшыні Федэрацыі воднага пола

2 кастрычніка суддзя Першамайскага суда Мінска Таццяна Ліннік вынесла прысуд намесніку старшыні Федэрацыі воднага пола Максіму Цымбалу. Яго асудзілі на 8 сутак адміністрацыйнага арышту, піша "Новы Час". 

Зранку 1 кастрычніка дома ў Цымбала адбыўася ператрус. Падставай для яго стала нібыта крымінальная справа за арганізацыю масавых мерапремстваў. Перетрус цягнуўся некалькі гадзін. Пасля яго Цымбалу прапанавалі праехаць у Першамайскае РУУС, каб выпісаць даведку пра тое, што ён не быў на працы па важкіх прычынах. А ў РУУС яму прапанавалі "прызнацца ва ўсім" і тады яго, маўляў, адпусцяць дахаты. 
За гэты час на Цымбала склалі пратакол, быццам ён удзельнічаў у масавым мерапрыемстве 27 верасня. Падставай для пратакола стаў рапарт нейкага інпектара ДАІ, быццам а 19-й гадзіне Цымбал перашкаджаў руху транспарту. 

Адвакат, які быў з Максімам, прапанаваў праверыць білінг сотавага аператара: у 18:30 той быў у брата і мае шмат сведкаў. Але міліцыя адмовілася. Пасля гэтага Цымбала адправілі на Акрэсціна.

На судзе сведка ад міліцыі Аляксандр Куляшоў заявіў, быццам Цымбал быў затрыманы яшчэ 27 верасня і знаходзіўся ў РУУС. Між тым, 28-га Цымбал быў на працы, што зафіксавана электронна. А я кастрычніка ён сам сустракаў міліцыянтаў, якія з'явіліся з ператрусам. 

Пасля гэтага, піша "Новы Час", суддзя схадзіла ў кабінет да намесніка старшыні суда разам з міліцыянтамі і выйшла адтуль з новым пратаколам на Цымбала. На падставе гэтага дакумента яна асудзіла Цымбала на 8 сутак арышту. 

Гэта не першы арышт прадстаўнікоў спартовай сферы. 30 верасня на 15 сутак была асуджаная вядомая баскетбалістка Алена Леўчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі