На акцыі салідарнасці ў Варшаве гавораць пра Марыю Калеснікаву
У Варшаве праходзіць традыцыйная нядзельная акцыя салідарнасці. Сёння яна прысвечаная ў тым ліку і Марыі Калеснікавай, якой 24 красавіка спаўняецца 40 гадоў.
"Маша любіць пеністае віно, але прасіла перадаць, што будзе сёння адзначаць дзень нараджэння кока-колай і клубнічным марозівам", — кажа сябар Марыі Калеснікавай адвакат Ілля Салей.
А кіраўніца праекту politzek.me Іна Каваленка дадае: "Нам не трэба пакутаваць праз палітвязняў, іх трэба падтрымліваць. Я заклікаю вас распавядаць гісторыі палітвязняў, дзяліцца гісторыямі з іх жыцця".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.