На Беларускую АЭС едуць еўрапейскія эксперты

На Беларускую АЭС едуць еўрапейскія эксперты

На Беларускую АЭС едуць еўрапейскія эксперты — з Бельгіі, Аўстрыі, Германіі, Украіны і Фінляндыі. Яны прадстаўляюць Еўракамісію і Еўрапейскую групу рэгулюючых органаў у галіне ядзернай бяспекі, паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі нашай краіны. Групу ачольвае гендырэктар Цэнтра па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Фінляндыі Петэры Ційпана.

Эксперты будуць працаваць у Астраўцы 16-18 снежня.

Як вядома, бяспекай Беларускай АЭС заклапочана Літва, якая прасіла афіцыйны Мінск не запускаць першы энергаблок станцыі. Тым больш, апошнім часам там адбыліся некалькі інцыдэнтаў. Беларускі бок запэўнівае, што бяспека станцыі забяспечаная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі