На будаўніцтве на Гродзеншчыне летась змарнавалі 7 мільярдаў рублёў

Як адзначае БЕЛТА, летась праваахоўныя структуры выявілі ў будаўнічай галіне 450 злачынстваў. Большасць правапарушэнняў і злачынстваў звязаная з карупцыйнымі праявамі, выкарыстаннем ілжэструктураў з мэтай сыходу ад падаткаў, махлярствам і крадзяжом, завышэннем аб'ёмаў кошту праектных і будаўнічых прац.



Практычна на ўсіх аб'ектах будаўніцтва выяўляецца завышэнне аб'ёмаў і кошту выкананых работ.


Асаблівай увагі заслугоўваюць факты, калі падрадчык, дамовіўшыся з замоўцам, наўмысна ўключае ў акты фактычна не выкананыя аб'ёмы. У некаторых выпадках толькі для таго, каб "выбраць" напрыканцы года запланаваныя да засваення бюджэтныя сродкі.



Агулам у Гродзенскай вобласці за правапарушэнні ў будаўнічай дзейнасці ў 2013 годзе да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 48 службовых асоб (дысцыплінарнай — 33, у тым ліку 5 вызвалены ад займанай пасады). Пачата 27 крымінальных спраў.



Фота — mk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі