На былога гендырэктара ХК "Дынама-Мінск" пачалі крымінальную справу

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на былога гендырэктара хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Максіма Суботкіна. Сам ён затрыманы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Ганчарова: “Крымінальная справа ўзбуджаная па выніках аператыўнай дзейнасці ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь. Следствам дзеянні былой службовай асобы кваліфікаваныя па частцы 3 артыкула 424 — "злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы ў выглядзе нанясення шкоды ў асабліва буйным памеры”.

Яму пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без яе. З падазраваным працуюць следчыя, крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасці Галоўнага следчага ўпраўлення.

Генеральны дырэктар мінскага хакейнага клуба "Дынама" Максім Суботкін быў адхілены ад пасады 17 ліпеня. У клубе праходзіла праверка, пасля яе адбылося пасяджэнне Назіральнага савета, які і зняў Суботкіна.

Гендырэктарам "Дынама-Мінск" Суботкін стаў у 2013 годзе. Да таго часу ён працаваў у структуры "Шынніка".

Часовым выканаўцам абавязкаў гендырэктара прызначаны генеральны менеджар клуба Уладзімір Беражкоў.

СМІ: Затрыманы і адхілены ад пасады гендырэктар ХК "Дынама-Мінск"

Уладзімір Беражкоў выконвае абавязкі гендырэктара ХК "Дынама-Мінск"

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі