На былых супрацоўніц тэлеканала "Ранак" завялі справу за "экстрэмізм"
Тэлекампанія "Ранак"
Былыя супрацоўніцы прыватнага тэлеканала "Ранак" са Светлагорска сталі фігурантамі крымінальнай справы аб стварэнні "экстрэмісцкага фарміравання". Пра гэта паведамілі ў МУС. Нагадаем, пра затрыманні стала вядома на мінулым тыдні. Тады паведамлялася, што знікла сувязь з карэспандэнткай Людмілай Анденка і былым галоўным рэдактарам Юліяй Даўлетавай.
Сілавікі таксама паведамілі, што ў справе ёсць яшчэ адзін фігурант — 53-гадовы мужчына, які "уцёк за мяжу".
Па версіі сілавікоў, "змоўшчыкі ў 2020 годзе стварылі і адміністравалі групу ў Telegram", дзе публікавалася "інфармацыя, накіраваная на арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу краіны". Акрамя таго, лічаць сілавікі, "свае дэструктыўныя погляды яны прасоўвалі і праз інфармацыйныя рэсурсы тэлерадыёкампаніі".
Нагадаем, чарговыя праблемы ў рэдакцыі тэлеканала пачаліся гэтым летам пасля выхаду сюжэту аб інцыдэнце на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце. Тады загінулі людзі. У рэдакцыі прайшлі затрыманні, сайт быў заблакаваны, а ў верасні МУС аб'явіла тэлеканал "экстрэмісцкім фарміраваннем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.