На чым эканоміць беларускі футбол

У брэсцкім “Дынама” эканомяць на персанале, а ў “Дынама-Мінск” на дзіцячым футболе.
Мінскае “Дынама”, як і іншыя каманды, падцягвае паясы. З-за крызісу футбольнаму клубу даводзіцца эканоміць. Па словах эканаміста каманды Аляксандра Клімянкова, летась шмат грошай пайшло на інвестыцыі ў матэрыяльна-тэхнічную базу. Сёлета гэтыя грошы можна пусціць на іншыя мэты.

Аляксандр Клімянкоў:
"Шмат выдаткаў інвестыцыйнага характару, якіх у гэтым годзе плануецца менш. У мінулым больш за 5 мільёнаў выдаткавалі: на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы (больш за 4,5 мільярды рублёў) і на развіццё дзіцячага футбола (каля 2 мільярдаў)".

Нягледзячы на крызіс і эканомію, заробкі футбалістаў не зменшацца. Бо існуюць кантракты. Тое ж самае тычыцца і гульцоў брэсцкага “Дынама”. Праўда, там вырашылі эканоміць на абслуговым персанале, транспарце і базе.

“У беларускіх рублях бюджэт застаўся той жа, але ж у доларах з-за дэвальвацыі як раз і атрымаецца, што знізіўся на 20%, — расказвае кіраўнік брэсцкага “Дынама” Мікалай Харашун. — Зарплаты гульцоў зніжаць мы не маем права, таму што яны напісаныя ў кантрактах. А самі футбалісты наўрад ці праявяць ініцыятыву, каб ім плацілі менш. Прыйдзецца скарачаць гаспадарчыя расходы: на базу, на транспарт і тэхніку, ды абслуговы персанал будзе атрымліваць меней прэмій і выплат”.

Старшыня ФК "Гомель" Алег Еўстратаў кажа, што ў іх клубе сітуацыя падобная. Бюджэт намінальна не знізіўся, але ж — інфляцыя, дэвальвацыя, самі разумееце.

Затое ў ФК "МТЗ-РІПА" фінансаванне дакладна скарацілі. Вось што кажа прадстаўнік клуба:

"Каштарыс клуба паменшыўся, калі параўнаць з мінулым годам — але зарплату гульцоў гэта не закранула".

Горш за ўсе, відаць, прыйдзецца мікашэвіцкаму "Граніту”: іх бюджэт зрэзалі больш чым на палову.

Граніт-Мікашэвічы: “У нас дык увогуле фінансаванне знізілася на 55%”.

Прэс-сакратар федэрацыі футбола Ўладзімір Несцяровіч пацвердзіў, што клубы адчуваюць фінансавыя складанасці, але зборную краіны дзяржава забяспечыць у поўным аб’ёме.

Уладзімір Несцяровіч: “Бюджэты ў клубаў ужо звярстаныя. Вядома, ёсць некаторыя фінансавыя праблемы, і кіраўнікі клубаў не хаваюць гэтага. Што тычыцца нацыянальнай зборнай, то запланаванае фінансаванне будзе ажыццяўляцца у поўным аб’ёме”.

Тым не менш, расходная частка бюджэту нацыянальнай зборнай аптымізаваная, і лішніх грошай там няма, кажа Ўладзімір Несцяровіч.

Чытайце таксама:

БАТЭ — как швейцарские часы: функционировала команда, а не отдельные игроки

Андрэй Арамнаў: “Пра заробак мой напішыце. Я самы бедны атлет у краіне”


Чэмпіён свету па армрэслінгу жыве ў беларускай вёсцы


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі