На ЦТ па сусветнай гісторыі не прыйшло амаль 20% абітурыентаў

Цэнтралізаванае тэставанне / adukar.com
Цэнтралізаванае тэставанне / adukar.com

4 ліпеня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) па сусветнай гісторыі найноўшага часу. На яго не з'явіліся больш за 100 чалавек, перадае БЕЛТА.

"На іспыт па прадмеце былі зарэгістраваныя 586 абітурыентаў, 106 з іх да аўдыторый так і не дайшлі. Парушальнікаў не тэставанні не было, па медпаказаннях экзамен ніхто не перапыняў", — кажа дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Атрымліваецца, ЦТ на гісторыі найноўшага часу праігнаравалі 18% абітурыентаў.

Сённяшні іспыт на ЦТ быў апошнім. Цяпер па 6 ліпеня ідзе рэгістрацыя на ЦТ у рэзервовыя дні для тых, хто не змог па ўважлівай прычыне прайсці тэставанне ў асноўныя дні. 11 і 13 ліпеня пройдзе ЦТ па беларускай і рускай мовах, а па астатніх прадметах — 11 і 15 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі