На Данбасе хочуць спыніць агонь да пачатку навучальнага года

У Мінску завяршыліся перамовы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Спецыяльны прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік па выніках перамоваў заявіў, што важна дамагчыся спынення агню да пачатку навучальнага года.

Паводле яго словаў, якія перадае БЕЛТА, бакі дамовіліся да першага верасня вырашыць гэтае пытанне. Спецпрадстаўнік АБСЕ дадаў, што ўдзельнікі падгрупы па гуманітарных пытаннях дамовіліся зрабіць усё магчымае для бяспекі школьнікаў, асабліва тых дзяцей, якія ходзяць у навучальныя ўстановы каля лініі судакранання.

Іншыя ўдзельнікі перамоваў падтрымалі словы прадстаўніка АБСЕ.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі