На Depeche Mode Party ў Мінск прыязджае нямецкі гурт T.O.Y.

8 траўня ў мінскім клубе “Афрыка” (вул. Ціміразева, 9) адбудзецца традыцыйная вечарына прыхільнікаў гурта Depeche Mode. Прысутных чакае выступ сінт-поп калектыва T.O.Y. (Нямеччына).  Імпрэза прысвечаная дню народзінаў вакаліста гурта Дэйва Гэхана і не толькі. Некалькі тыдняў таму Depeche Mode выдалі новы альбом "Sounds Of The Universe" і як раз на гэтых выходных адбудзецца першы канцэрт сусветнага тура ў яго падтрымку.

Як і заўжды ўдзельнікаў вечарыны чакаюць міксы з папулярных трэкаў Depeche Mode, канцэртнае відэа і незабыўная атмасфера любімай музыкі. Спецыяльныя госці галоўнай DM-party гэтага сезона – нямецкі гурт T.O.Y.

T.O.Y пачалі сваю дзейнасць пад назвай Evil’s Toy у 1992 годзе і гралі EBM (electronic body music). Пасля таго, як яны дасягнулі большага поспеху на гэтай ніве і выдалі 7 альбомаў, у пачатку новага тысячагоддзя музыканты вырашылі “падабрэць” і адысці ад агрэсіўнага гучання к сінтэтычнай рамантыке.

Змяніўшы назву на T.O.Y (Trademark Of Youth) музыканты выдаюць альбом "Space Radio" – энергічны танцавальны сінт-поп. Работа атрымала высокую адзнаку ў прыхільнікаў стыля па ўсім свеце.

Уваход з 22.00. Дадатковая інфармацыя – www.depechemode.by


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі