На форме мінскіх міліцыянтаў з'явяцца міні-відэакамеры

На форме мінскіх міліцыянтаў з'явяцца міні-відэакамеры

Невялікімі відэарэгістратарамі будуць забяспечаныя вонкавыя службы праваахоўнікаў у Мінску, якія кантактуюць з насельніцтвам. Як пішуць "Мінск-Навіны", навінка будзе ўводзіцца паступова ўжо сёлета і ў 2017 годзе.

Намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Станіслаў Чучкоў удакладніў, што гаворка ідзе пра супрацоўнікаў ДАІ, палка патрульна-паставой службы, атрада міліцыі асаблівага прызначэння і ўчастковых інспектараў. Уся іх праца будзе фіксавацца на мініяцюрныя відэакамеры.

Чучкоў дадаў, што гэта неабходна ў першую чаргу для абароны правоў грамадзян, а таксама для вырашэння спрэчных сітуацый, якія часам узнікаюць падчас працы названых падраздзяленняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі