На футбольны матч Беларусь — Македонія прадалі 900 білетаў
На футбольны матч Беларусь — Македонія прадалі толькі каля 900 білетаў, паведамляе by.tribuna.com. Апошні паядынак у адборы на Еўра-2016 пройдзе ў панядзелак, 12 кастрычніка, на "Барысаў-Арэне", пачатак у 21.45. Як вядома, гэты матч ужо не мае ніякага турнірнага значэння, зборная Беларусі даўно згубіла шанцы на выхад у фінальную частку кантынентальнага першынства. Яна заняла ў групе 4-е месца.
Лідыруе Іспанія — 24 ачкі, у Славакіі і Украіны — па 19, Беларусь мае 10 ачкоў, Люксембург — 4, Македонія — 3.
Футбольная зборная Беларусі ў гасцях выйграла ў Славакіі — 1:0 (фота, відэа)
Фота: БЕЛТА