На Кубе легалізавалі аднаполыя шлюбы
Галасаванне на Кубе / reuters.com
На Кубе легалізавалі аднаполыя шлюбы. На праведзеным рэферэндуме за гэта прагаласавалі больш за 3,9 млн выбаршчыкаў ці 66,9%, супраць — 1,95 млн ці 33%, піша Reuters.
Дазваляецца гомасексуальным парам усынаўляць дзяцей, таксама цалкам легалізуецца сурагатнае мацярынства, з умовай, што да яго звяртаюцца на бязвыплатнай аснове.
У выніку на Кубе будзе дзейнічаць новы Сямейны кодэкс, які зменіць папярэдні, які праіснаваў 47 гадоў. Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель назваў новаўвядзенне "справядлівым, неабходным, актуалізаваным і сучасным законам, які дае правы і гарантыі ўсім".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.