На Кубку чатырох нацый капітанам зборнай Беларусі будзе Уладзімір Дзянісаў
Капітанам беларускай хакейнай зборнай на Кубку чатырох нацый velcom будзе абаронца фінскай "СайПы" Уладзімір Дзянісаў. Такое рашэнне прыняў галоўны трэнер каманды Андрэй Сідарэнка, перадае БЕЛТА.
7 лістапада беларускія хакеісты правялі адкрытую трэніроўку для заўзятараў у "Чыжоўка-Арэне".
Першы матч турніру наша каманда правядзе 8 лістапада ў 18.15. Яе сапернікам будзе зборная Францыі. У другім туры 9 лістапада зборная Беларусі згуляе са Славеніяй (19.30). Апошні матч турніру чакае іх 10 лістапада ў гульні супраць каманды Латвіі (19.30).