На Лагойшчыне выратавалі бацьку і сына, якія зваліліся ў калодзеж

На Лагойшчыне выратавалі бацьку і сына, якія зваліліся ў калодзеж

Увечары 22 ліпеня ратавальнікаў выклікалі на дапамогу ў вёску Сёмкава Лагойскага раёна: там трэба было дастаць людзей з калодзежа на прыватным двары, паведамляе прэс-служба МНС

На месцы здарэння супрацоўнікі МНС пабачылі, што ў каналізацыйным калодзежы знаходзіцца 45-гадовы бацька і ягоны 25-гадовы сын. Калодзеж, складзены з аўтамабільных шын, мае дыяметр 0,5 метра і глыбіню каля 5 метраў.

Высветлілася, што сын чысціў калодзеж з дапамогай дрэнажнай помпы. Калі помпа перасала працаваць, хлопец палез наніз, каб разабрацца з няспращнасцю. Там ён страціў прытомнасць. Бацька спусціўся, каб дапамагчы сыну, але выбрацца самастойна не змог. 

Ратавальнікі дасталі бацьку і сына. Іх шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне лагойскай лякарні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі