На Лагойскім тракце і Мірашнічэнкі прагучалі выбухі
Разгон Маршу супраць тэрору на полі ля Экспабелу ў Мінску 1 лістапада 2020 года / "Радыё Свабода"
Каля Макдональдса на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Сядых прагучаў выбух. У гэты час там знаходзілася вялікая колькасць пратэстоўцаў, ідучых Маршам супраць тэрору ў Курапаты, і сілавікоў. "Наша ніва" піша, што на Лагойцы выбухоўка была кінутая ў бок сілавікоў. Акурат у гэты момант там працавала каманда дзяржканала.
"Возле мака с пустой парковки кинули перед силовиками бутылку, которая взорвалась. Сразу вылетел Азаренок с оператором. Силовики просто ушли. Везде пишут про светошумовые, но это видимо было самодельное, для провокации. Потому что взрыв был сильный, а силовики просто ушли", — паведамляе чытач "Нашай нівы".
На дадзены момант адна з калон дайшла да Курапатаў. Шмат людзей рухаецца ва ўрочышча па розных вуліцах Зялёнага Луга. Перыядычна іх разганяюць сілавікі, людзі рабягаюцца па дварах.
Паведамляецца аб стральбе і выбухах гранат у раёне МКАД і Мірашнічэнкі.
На Карбышава пад'ехаў вадамёт. Людзі скандуюць "Ганьба!". Людзей затрымліваюць проста на полі каля Курапатаў,.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.