На літоўска-беларускай мяжы кіроўца BMW XM прарываўся праз "народную дружыну"
Здарэнне на мяжы Літвы і Беларусі
Кіроўца BMW XM спрабаваў без чаргі прайсці мяжу Літвы і Беларусі — узнік сур'ёзны канфлікт, піша autogrodno.by.
Інцыдэнт адбыўся 27 траўня каля пунктаў пропуску "Шальчынінкай" — "Беняконі" з літоўскага боку. У канцы чаргі каля ўезду ў літоўскі пункт пропуску на дарозе дзяжурылі мужчыны ў святлоадбівальных камізэльках — так званая "народная дружына". Гэта людзі, якія таксама стаяць у чарзе, але дадаткова пільнуюць, каб ніхто яе не парушаў, не праязджаў наперад.
На той час каб трапіць у Беларусь, трэба было прастаяць у чаргзе не менш за 43 гадзіны.
Кіроўца на прэміяльным BMW XM з літоўскімі нумарамі вырашыў ігнараваць чаргу і адразу паехаў да шлагбаўмаў. Ён вырашы не затрымлівацца каля мужчын з "народнай дружыны" і паехаў праз іх. Некалькі чалавек адышлі ўбок, але адзін стаў упірацца ў капот красовера, а другі спрабаваў учапіцца за дзверы кіроўцы.
Аўтамабіліст рэзка паскорыўся. Мужчына, якія стаяў перад аўто, паспеў адскочыць, а другі пацягнуўся за аўтамабілем і зваліўся на асфальт.
Пасля гэтага кіроўца BMW XM кудысьці з'ехаў, а ў чаргу вярнуўся толькі праз некалькі гадзін, каля 23-й гадзіны. На гэты час на месцы здарэння ўжо былі супрацоўнікі літоўскай паліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.