На Мсціслаўшчыне абрынуўся храм, загінуў рабочы (фота)

Падчас правядзення рэстаўрацыйных работ ў Свята-Пакроўскім храме Пустынскага мужчынскага манастыра ХІХ стагоддзя абрынулася жалезабетоннае перакрыцце паміж другім і трэцім пакверхамі. Плошча абрынання склала 25 квадратных метраў, паведамляе сайт МНС.



У выніку загінуў адзін з работнікаў, якія ўмацоўвалі перакрыцці. Выратавальнікі дасталі з-пад завалу яшчэ аднаго мужчыну. Яго шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Прычына абрынання высвятляецца.



Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі