На мяжы з Украінай кантрабандысты згубілі 15 цюкоў трыкатажу
На Піншчыне непадалёк ад мяжы з Украінай памежнікі Пінскага атраду знайшлі фурманку з 15 пачкамі трыкатажных вырабаў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка. У выніку аператыўна-пошукавых дзеянняў у хляве пры нежылым селішчы ў вёсцы Боркі знайшлі яшчэ 15 пачкаў. Тавар на 160 млн рублёў перадалі падаткавікам.