На панядзелак у Беларусі абяцаюць дажджы і туман

На панядзелак у Беларусі абяцаюць дажджы і туман

26 кастрычніка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы. Ноччу па ўсходзе ў асобных раёнах будзе слабы туман.

Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны. Днём у многіх раёнах краіны чакаюцца парывы ветру да 15-18 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе +2...+7 градусаў, удзень — 5-11 градусаў цяпла.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі