На пажары ў Бярозаўскім раёне загінулі 820 качанятаў

На пажары ў Бярозаўскім раёне загінулі 820 качанятаў

820 качанятў загінулі на пажары ў птушніку ў вёсцы Альшэва Бярозаўскага раёна Брэстчыны, паведамляе прэс-служба МНС.

Здарэнне адбылося каля 9-й гадзіны раніцы 21 жніўня. Ратавальнікаў выклікалі на прадпрыемства, якое вырошчвае птушку і вырабляе замарожаны паўфабрыкат да рэалізацыі.

Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца здарэння, то пабачылі, што памяшканне гарыць знутры, ідзе моцны дым. Работнікі прадпрыемства не эвакуявалі птушак да прыбыцця ратавальнікаў. 

Дарэчы, на тэрыторыі прадпрыемства размешчаныя 39 птушнікаў. Ратавальнікі не далі агню перакінуцца на суседнія будынкі.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі