На пажары ў Лагойскім раёне эвакуявалі 10 чалавек
У гарадскім пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна ў ноч на 17 жніўня гарэў двухпавярховы шматкватэрны дом, паведамляе прэс-служба МНС.
Звесткі пра задымленне ў кватэры на другім паверсе дома ратавальнікі атрымалі ў 00.17. Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС выявілі, што падчас пажару ў кватэры быў гаспадар і яго знаёмая.
З гэтай і суседніх кватэраў работнікі МНС эвакуявалі 10 чалавек, з іх адно дзіця. Пацярпелых няма.
Агонь пашкодзіў толькі матрац на плошчы 1 квадратны метр.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні гаспадара кватэры.